Выбівалі дзверы сякерай. Мастака Кузьміча забралі ў міліцыю на допыт пасля акцыі на ўчастку

Мастака Аляксея Кузьміча, які правёў мастацкую акцыю на выбарчым участку ў мінскай школе №44, забралі на допыт у Цэнтральнае РАУС. Пра гэта са спасылкай на тг-канал «Нашай Нівы» паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

kuzmich_den_vyborov_20200809_006_bas_dsc5200_1.jpg

Як паведаміў tut.by, мастак намаляваў на бюлетэні фалічны сімвал, прымацаваў яго сабе на грудзі і так прастаяў, напалову аголены, паўхвіліны. Каб атрымаць бюлетэнь, Аляксей Кузьміч з'явіўся на выбарчы ўчастак у плашчы да каленаў. Як паведамляе «Радыё Свабода», у такім жа выглядзе Кузьміч выйшаў уначы ў Мінск і стаў перад калонай тэхнікі, якую выкарыстоўвалі для разгону мітынгоўцаў. 
Па інфармацыі Свабоды, зранку 10 жніўня да мастака ў кватэру ламіліся невядомыя, а потым пачалі выбіваць дзверы сякерай. Каля 13.00 яго затрымалі. Вяядома, што Аляксея Кузьміча забралі ў Цэнтральнае РАУС нібыта «на допыт па ўчорашнім перформансе».