Усаў: Самыя песімістычныя прагнозы адносна «першых дэмакратычных выбараў у Беларусі» рэалізаваліся
22 мая падпісаным на план «Перамога» прыйшлі паведамленні з заклікамі галасаваць на выбарах у Каардынацыйную раду за спіс, які ўзначальвае Аляксандр Азараў. Гэта стварыла дадатковую небяспеку для беларусаў, якія ўзаемадзейнічалі з планам. Палітолаг Павел Усаў з гэтай нагоды робіць несуцяшальныя высновы і прапануе адкласці галасаванне.
Павел Усаў: «Самыя песімістычныя прагнозы адносна «першых дэмакратычных выбараў у Беларусі» і, відавочна, апошніх — рэалізаваліся. Калі гэтыя «выбары» увогуле адбудуцца.
Пры такой колькасьці правалаў, крытыкі, агульнай непадрыхтаванасьці працэсу далейшы ўдзел выглядае як палёт камікадзэ.
Невядома, што і дзе яшчэ рване, але выглядае, што ўдзел у галасаваньні будзе «мінімалізаваны» і казаць пра нейкую прадстаўнічасьць КР не выпадае.
Але, нават я не спадзяваўся, што можа дайсьці да такога абсурду, калі «рэвалюцыйны плян», над якім шмат якія людзі працавалі не адзін год, а шмат хто паплаціўся свабодай і здароў’ем, выкарыстоўваецца дзеля прасоўваньня пустой кампаніі і прыватных інтарэсаў нейкіх асоб, якія цалкам абанкроціліся і сваімі дзеяньнямі банкроцяць рэшткі апазіцыі і структур у вачах беларусаў. Як кажуць поўная адарванасьць ад рэчаіснасці.
Прапаганда ўжо ўзяла гэты «выбрык» у абарот і выкарыстае напоўніцу. А апазіцыя? Прамаўчыць?
Зараз галоўнае пытаньне ў тым, якія матывы стаялі за дзеяньнямі групы «В»:
— асабістая недаёкасьць (трапіць у КР любым коштам);
— асабістая крыўда на апазіцыю, «гары яно ўсе гарам», «я зыходжу і знішчу ўсе»;
— мэтанакіраванае дзеяньне па разбурэньню структур і вобразу апазіцыі.
Пры гэтым жа самадыскрэдытацыя групы «В» і яе кіраўніцтва мела мейсца ўжо даўно, як і спробы адхіліць «горадзеячоў» ад «кіравання», але як мы памятаем пэўныя асобы з ОСТ вырашылі прыхаваць «актыў» для ўласнай карысці, і вуаля.
Што не знішчылі рэпрэсіі, знішчы агенДура.
Што яшчэ можна прапанаваць арганізатарам кампаніі:
Сыходзячы з надзвычайнай сітуацыі, мэтанакіраванага сабатажу працэсу адкласці галасаванне, каб не сталася яшчэ горай,.асабліва, калі гаворка вядзецца пра бяспеку людзей.
1. З «выбарчых лістоў» прыбраць шкодныя і дыскрэдытаваўшыя сябе групы і палітыкаў: «Закон і правапарадак», «Хопіць баяцца», «Краіна для жыцця».
2. Скіраваць у Раду па 5-6 чалавек з застаўшыхся 10 спісаў, якія сфарміруюць тэхнічны склад КР на наступныя 6 месяцаў.
3. З прадстаўнікой кожнай групы сфарміраваць прызідыўм КР;
4. За гэтыя 6 месяцаў падрыхтаваць Кангэс Беларусаў Свету, з удзелам ключавых апазіцыйных прадстаўніцтваў і дзеячоў;
5. Абраць на Кангрэсе новы склад КР.
Працяг жа дзейнасьці ў такім духу і вынікі «галасавання», а асабліва разбокі ў перспектыве паглыбяць агульны крызіс і недавер да апазіцыі і ўнутры апазіцыі да бязвыхаднай сітуацыі».