У Беларусі могуць перагледзець нормы ўвозу і вывазу алкагольнай прадукцыі
У Беларусі могуць перагледзець нормы ўвозу і вывазу алкагольнай прадукцыі. Гэтае пытанне закраналася 20 жніўня на нарадзе па пытаннях вытворчасці і абароту алкагольнай прадукцыі, якую правёў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы даручыў ўлічыць вопыт іншых краін, у тым ліку суседзяў. Рашэнне па гэтым пытанні плануецца прыняць ўжо ў бліжэйшы час, перадае карэспандэнт БелТА.
Якія канкрэтна нормы плануеца змяніць і ў які бок, пакуль не паведамляецца.
На нарадзе размова ішла ў цэлым аб праблемах, звязаных з выпускам і абаротам алкагольнай прадукцыі, якіх назапасілася нямала.
Лукашэнка жорстка запатрабаваў ў комплексе разгледзець усе наспелыя праблемы і прыняць па іх рашэнні з тым, каб да канца бягучага года стабілізаваць сітуацыю ў гэтай сферы.