У МЗС Польшчы папярэдзілі аб наступствах рэпрэсій палякаў у Беларусі
«Мы не пацерпім якіх-небудзь дзеянняў супраць польскіх грамадзян. Кожны, хто будзе рабіць такія дзеянні, павінен быць гатовы да наступстваў, уключаючы забарону на ўезд у Польшчу і іншыя краіны Еўрапейскага Саюза», — паведамляе словы намесніка міністра замежных спраў Паўла Яблоньскага «Польскае радыё».
Як кажа міністр, польскія ўлады прыкладаюць усе намаганні, каб пераслед палякаў у Беларусі абярнуўся для рэжыму Лукашэнкі міжнароднымі наступствамі.
Апошнія
некалькі тыдняў беларускія ўлады ўзмацнілі ціск на польскія грамадскія
аб'яднанні ў Беларусі. Пад
крымінальная справа трапіла кіраўніцтва «Польскай школы» ў Брэсце —
за святкаванне польскага «Дня праклятых жаўнераў». Беларусь і Польшча
выслалі па некалькі дыпламатаў. У дачыненні да незарэгістраванага Саюза палякаў
у Беларусі Анжалікі Борыс і «іншых асоб» распачатая крымінальная
справа за рэабілітацыю нацызму (ч. 3 арт. 130 КК).
Паводле «Еўрарадыё».