У кастрычніку сярэдні памер пенсій па ўзросце склаў 291 рубель
Сярэдні памер пенсій па ўзросце ў кастрычніку 2016 года, як і ў верасні, склаў 291,4 рубля, па інваліднасці — 260,3 рубля, у сувязі са стратай кармільца — 195,4 рубля, сацыяльных пенсій — 163,7 рубля, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне ў кастрычніку 2016 года года на ўліку было 2 млн 605,6 тыс. пенсіянераў, сярэдні памер прызначаных ім пенсій склаў 283,5 рубля, што ў 2,1 разу перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму для пенсіянераў.
Як паведамлялася раней, працоўныя пенсіі з 1 снежня 2016 года вырастуць у сярэднім на 5%. Указ аб іх павышэнні Аляксандр Лукашэнка падпісаў 13 кастрычніка. Фінансаванне расходаў па рэалізацыі дакумента ажыццяўляецца за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Апошні раз пенсіі павышаліся напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў — 1 верасня 2015 года (на 5%). У красавіку гэтага года, звяртаючыся з пасланнем да беларускага народа і парламента, Лукашэнка адзначыў, што цэны ў краіне растуць і рэальныя даходы пенсіянераў зніжаюцца. "Мы пастараемся ў другім паўгоддзі абавязкова павысіць пенсіі", — заявіў ён.
Паводле БелаПАН