У беларускіх гарадах з'явіліся бігборды з выявамі Віктара Марціновіча і Мікіты Моніча
Бігборды заўважаны ў Гродне і Мінску.
![photo_2021_02_21_14_52_37.jpg photo_2021_02_21_14_52_37.jpg](/img/v1/images/photo_2021_02_21_14_52_37.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Беларусі з'явіліся бігборды з выявамі пісьменніка Віктара Марціновіча і музейнага экскурсавода, былога працаўніка Нацыянальнага мастацкага музею Беларусі Мікіты Моніча.
Віктар Марціновіч – аўтар кнігі «Рэвалюцыя», частку накладу якой сілавікі на пачатку года сканфіскавалі ў выдавецтве «Кнігазбор».
![photo_2021_02_21_14_52_36.jpg photo_2021_02_21_14_52_36.jpg](/img/v1/images/photo_2021_02_21_14_52_36.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
А Мікіта Моніч быў звольнены з Нацыянальнага мастацкага музею ў чэрвені 2020 года за апублікаваны верш-зварот да Лукашэнкі:
«...Холодно во дворце, коли дворец ледовый.Пальцы синеют, к губам примерзает слово.Сроку конец и за ним уж не виден новый.Смерть у Кощея в ларце. Конец хреновый...»