У Беларусі за суткі выявілі 432 выпадкі COVID-19
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 432 пацыенты з COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі выяўлена 974 478 выпадкаў інфікавання.

З учорашняга дня выпісаныя 293 пацыента, усяго афіцыйна ачунялі 967 084 чалавекі, піша REFORM.by.
За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі ў Беларусі, паводле афіцыйных звестак, памёр 6901 хворы, з якіх за суткі памерлі двое.
Усяго праведзена 13 036 344 тэсты. З учорашняга дня выканана 11 343 даследаванні.