Святлана Ціханоўская: «Як хапае сілаў? Калі ў цябе няма іншага выбару, ты бярэш і робіш»
Дэмакратычная лідарка кажа, што не любіць паказваць свае пачуцці, бо гэта яе абяззбройвае. Пра гэта яна распавяла ў першым рэаліці-шоу са Святланай Ціханоўскай — новым выпуску «Без рэтушы».
У рэаліці-шоу «Без рэтушы» на канале Malanka Action дуэт фатографаў Яўген Канаплёў і Юлія Лейдзік сустракаюцца з лідаркай дэмакратычных сілаў Беларусі Святланай Ціханоўскай. Святлана прызналася фатографам, што праз працу ў яе з'явіліся цяжкасці з дзецьмі.
Яўген Канаплёў і Юлія Лейдзік — адны з самых вядомых фатографаў Беларусі. Яны працавалі з Сяргеем Міхалком і Максам Коржом, Дыега Марадонай і Дольфам Лунгрэнам, Віктарам Бабарыкам.
Людзі прыходзяць да іх за унікальнымі рашэннямі і асаблівым падыходам. Перш чым зрабіць ідэальны кадр, Юля і Жэня праводзяць з героямі працяглы час, размаўляюць, глыбокага апускаюцца ў іх жыццё. Звычайна, гэтая частка іх працы застаецца за кадрам, але цяпер яе змясцілі ў цэнтр асобнага праекта.
У кожным выпуску на працягу некалькіх дзён дуэт фатографаў прыдумляе і стварае унікальны партрэт, а адначасова задае героям нечаканыя, яркія і непаўторныя пытанні, якія дапамагаюць убачыць людзей «без рэтушы».
Новы выпуск цыкла «Без рэтушы» прысвечаны лідару дэмакратычных сіл Беларусі Святлане Ціханоўскай. На працягу чатырох дзён па-за пратаколам, па-за афіцыёзам, па-за звыклым вобразам, стваральнікі праекту назіралі не за палітыкам, а за чалавекам, задавалі пытанні, якія не прынятыя ў класічнай журналістыцы, размаўлялі пра дзяцей, побыт, асабістыя інтарэсы і мары. Гэта не проста інтэрв'ю, а дакументальны фільм, гісторыя пра перажыванні, страхі і хваляванні, у якіх так цяжка прызнавацца, калі ўсё тваё жыццё праходзіць на вачах у мільёнаў людзей.
З новага выпуску «Без рэтушы» вы даведаецеся:
- Чаму і ў чым палітыка абмяжоўвае Ціханоўскую?
- Калі Святлана апошні раз плакала і чаму яна не хоча выказваць эмоцыі на публіцы?
- Што Святлана думае пра хейтэраў, якія лічаць, колькі каштуе яе паліто?
Глядзіце выпуск на канале malanka action.