Стала вядома, калі плануецца энергазапуск другога блока Беларускай АЭС
З'явілася інфармацыя пра дату запуску другога блока БелАЭС, паведамляе «Еўрарадыё».
![Беларуская АЭС. Фота: mlyn.by Беларуская АЭС. Фота: mlyn.by](/img/v1/images/534863_22.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Беларуская АЭС. Фота: mlyn.by
Энергазапуск другога блока Беларускай АЭС плануецца ў першым квартале 2022 года. У эксплуатацыю ж яго хочуць увесці наступным летам. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ распавёў намеснік галоўнага інжынера па падрыхтоўцы персанала БелАЭС Уладзімір Горын.
Якраз 27 снежня завяршылася загрузка ядзернага паліва ў актыўную зону рэактара 2-га энергаблока (туды апусцілі 163 цеплавыдзяляльныя зборкі са свежым ядзерным палівам).
Энергетычны запуск 1-га энергаблока Беларускай АЭС адбыўся ў лістападзе 2020-га. У прамысловую эксплуатацыю яго ўвялі ў пачатку лета сёлета.