Спартовы журналіст Андрэй Маслоўскі асуджаны на 15 сутак
Журналіста прызналі вінаватым у распаўсюдзе інфармацыі, уключанай у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, і прысудзілі 15 сутак арышту.
Маслоўскі быў затрыманы ў панядзелак. Раніцай 6 верасня ў яго кватэры прайшоў ператрус, пасля якога журналіста адвезлі на размову ў ГУБАЗіК, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Андрэй працаваў у Tribuna.com з 2010 года, а ў ліпені 2021 года звольніўся па пагадненні бакоў. Ён выхоўвае двух дзяцей.