СМІ РФ апублікавалі інфармацыю пра Краматорск раней, чым пачалі з’яўляцца першыя паведамленні пра трагедыю?
РІА «Новости» апублікавала інфармацыю пра ўдар па вакзале Краматорска ў 10:25 (па ўкраінскім часе), але першыя паведамленні ў чатах відавочцаў з'явіліся ў 10:30.

На гэта звяртае ўвагуАнтон Герашчанка ў сваім
тэлеграм-канале.
Да таго ж, допіс у Twitter пра ракетны ўдар па вакзале быў размешчаны праз «TweetDeck» — сэрвіс, што выкарыстоўваецца для адпраўкі адкладзеных паведамленняў. Гэта значыць, тэкст быў гатовы загадзя.
Напярэдадні абстрэлу чыгуначнага вакзала расійскія прапагандысцкія тэлеграм-каналы давалі інфармацыю пра тое, што не рэкамендуюць людзям эвакуявацца са Славянска і Краматорска праз чыгуначныя вакзалы.
