Шувалаў: у Беларусі няма бедных і амаль няма багатых
Першы віцэ-прэм’ер Расіі Ігар Шувалаў 29 верасня ў Маскве заявіў, што годней за ўсё ў краінах былога Савецкага Саюза, людзі, мабыць, жывуць у Беларусі.
«У вас няма бедных, можа, няма і вельмі багатых, але людзі жывуць вельмі годна», — сказаў Шувалаў на цырымоніі ўручэння дзяржузнагарод Беларусі, перадае БЕЛТА.
Першы віцэ-прэм’ер падкрэсліў, што Расія не ўмешваецца ў выбарчы працэс у Беларусі, і пры гэтым пажадаў дзейнаму прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку перамогі на выбарах.
Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў уручыў Ігару Шувалава ордэн Дружбы народаў. Першы віцэ-прэм’ер РФ заявіў, што для яго вялікі гонар атрымаць узнагароду ад беларускага прэзідэнта, якога ў Расіі бязмерна паважаюць.