Самыя значныя фота 2020-га па версіі ВВС: І вядома ж, пратэсты ў Беларусі

Журналісты BBC адабралі самыя значныя на іх погляд фатаграфіі адыходзячага 2020 года.

_116158901_56d69af2_8d66_43a2_84c5_a21512181a23.jpg


«Мы сабралі здымкі, якія прымушалі нас плакаць, радавацца, спачуваць і хвалявацца, якія натхнялі і палохалі нас, расчароўвалі і зноў ўсялялі веру ў чалавецтва», — гаворыцца ў матэряле.

Даволі шмат у падборцы фатаграфій з прастораў былога СССР: Аляксей Навальны ў бальніцы Берліна, галасаванне за папраўкі ў Канстытуцыю Расіі, арыштаваны Іван Сафронаў, атручанае ўзбярэжжа Камчаткі, ваенны канфлікт у Карабаху і, вядома ж, пратэсты ў Беларусі.

sil13_1.jpg


Адно з выбраных фота зроблена ў ноч з 9 на 10 жніўня ў раёне стэлы, дзе сілавікі жорстка разагналі людзей, нязгодных з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў. Яго аўтар — вядомы беларускі фотарэпарцёр Васіль Фядосенка (Reuters). На сёння ён, як і многія іншыя фотарэпарцёры і журналісты, якія прадстаўляюць замежныя медыя, пазбаўлены акрэдытацыі для працы ў Беларусі.

foto09.jpg


Гэтая фатаграфія была зробленая 8 верасня падчас разгону жаночага маршу. Аўтар — беларускі фатограф Яўген Ерчак. Адзначым, што гэты здымак таксама ўвайшоў у падборку галоўных фота 2020 года паводле версіі The New York Times.

Усяго ў падборцы журналістаў ВВС чатыры рэпартажных здымкі аб падзеях у Беларусі.