Палітвязень Ягор Лебядок з-за кратаў: «Усё будзе добра, інакш быць і не можа»

Вайсковага эксперта Ягора Лебядка судзяць паводле абсурднага абвінавачання ў інтэрв'ю «экстрэмісцкаму» выданню. Пры гэтым з незалежнымі журналістамі спакойна і беспакарана размаўляюць праўладныя спікеры накшталт Ганны Канапацкай альбо Алега Гайдукевіча, але, вядома, гэта «іншае».

photo_2022_12_20_11_53_20.jpg

Нядаўна, паведамляюць праваабаронцы, Ягор Лебядок даслаў ліст на волю.

«Вялікі дзякуй за фламастары і сшытак, а таксама за мой любімы імбір! Ну і вядома ж вялікі дзякуй за такія выдатныя паштоўкі! І ў цэлым дзякуй за падтрымку! Усё будзе добра, інакш быць і не можа!» — напісаў палітвязень.

Вайсковага аналітыка Ягора Лебядка затрымалі 13 ліпеня 2022 года. Спачатку яго арыштавалі на 15 сутак па адміністрацыйнай справе, а потым перазатрымалі ў межах крымінальнай справы. Цяпер палітвязня адбвінавачваюць па ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за інтэрв'ю «Е*рарадыё». У Мінскім абласным судзе 14 снежня пачалі разглядаць ягоную справу. Судовы працэс вядзе суддзя Алена Міснік.