Наста Дашкевіч: Змаганне — гэта наш лёс
Жыццё нашае рушыць і гэтае добра. І калі яно,тое жыццё наладжваецца (а значыцца, адбіліся ад чарговага нападу) здаецца: «А зараз вось я адпачну. Галактыка — яна пачакае».
Вось «актывісцімся» мы са Змітром, ён з 2000-ых гадоў, я з 2004-га. Нешта робім, даказваем, за галактыкі змагаемся. Нешта меняецца, нешта стаіць.
Жыццё нашае рушыць і гэтае добра. І калі яно,тое жыццё наладжваецца (а значыцца, адбіліся ад чарговага нападу) здаецца: «А зараз вось я адпачну. Галактыка — яна
пачакае». Але паслухаўшы ўчора шаноўных і класных сям'ю Вітушкаў, я разумею, што гэта наш лёс, відаць, займацца ўсё болей і далей іншымі сферамі, іншымі справамі. І не менш важнымі, а
можа і больш.
Слухаючы пра іхную безліч беларускіх праектаў для дзетак, змаганне ў гімназіі, цешачыся поспехамі іхнага белмоўнага класа і радуючыся, гледзячы на кемлівага і разважлівага сына Мірона,
зразумела, што нашае жыццё суцэльны актывізм. Спачатку за галактыкі, а пасля за за станаўленне і будучыню дзетак у жыцці, пра якое мы б марылі самі. Праўдзівага, беларускага, натуральнага.
Тое, што мусіць рабіць дзяржава робяць такія цудоўныя сем’і, як сям’я Вітушкаў, Лабадзенкаў, Шэіных, Кімаў і многія-многія. Няхай Бог ім дапамагае. Дзякуючы іхняй працы, нам
ужо будзе значна прасцей расціць сваіх дзетак беларусамі. Каб гэта было натуральна. Каб у гэтым духу расла ўся краіна.
Пагледзеўшы на маленькую Марачку, я разумею, як многа ў гэтым жыцці нам яшчэ давядзецца зрабіць. Ну і слава Богу!
Наста Дашкевіч, facebook.com