Марк Цукерберг абвясціў новую назву Facebook. Прывыкайце: Meta
Марк Цукерберг абвясціў, што распрацаваная ім сацсетка Facebook зменіць назву на Meta. Рашэнне ўжо прынята. Новы брэнд Цукерберга запрацуе з чацвярга.
«Цяпер мы называемся Meta», — сказаў Марк Цукерберг на штогадовай канферэнцыі Facebook Connect. Ён таксама прадставіў лагатып кампаніі ў выглядзе сіняй стужкі Мёбіуса.
Раней Цукерберг патлумачыў, што такім чынам назва будзе лепш адлюстроўваць «Метасусвет», у які ўваходзяць усе лінейкі. Зрэшты, ёсць меркаванне, што змена назвы звязана з бясконцай чарадой скандалаў, у якія ў апошні час быў уцягнуты Facebook.
Паводле mk.ru.