КДБ больш не падазрае Рамана Васільва

Супраць маладафронтаўца Рамана Васільева таксама спынілі крымінальную справу за «арганізацыю масавых беспарадкаў».

Маладафронтавец Раман Васільеў (справа) адразу пасля вызвалення і жонка лідара «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча Наста

Маладафронтавец Раман Васільеў (справа) адразу пасля вызвалення і жонка лідара «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча Наста

КДБ паведаміў Раману Васільеву, што супраць яго спыненая крымінальная справа за «арганізацыю масавых беспарадкаў» (частка 3 артыкулу 293 КК).

Ліст з КДБ падпісаны старшым следчым у асабліва важных справах 1-га аддзелу следчага ўпраўлення КДБ падпалкоўнікам юстыцыі Грыбам.

Раней лідар “Маладога фронту” Зміцер Дашкевіч і маладафронтавец Сяргей Пальчэўскі таксама паведамілі, што супраць іх спынены крымінальны пераслед паводле таго ж артыкулу.

Уладзь Яроменак паведаміў карэспандэнту “Радыё Свабода”, што пакуль не ведае, ці прыйшла яму такая ж папера.

«Я зараз за мяжой, таму дакладна не магу адказаць на гэтае пытанне. Пакуль што я паперы аб спыненні крымінальнай справы не бачыў», — сказаў Яроменак.

Уладзь Яроменак праходзіў у справе ў якасці падазраванага.

«Тым, каму не прад’явілі абвінавачванні, давалі падпісваць абавязанні аб яўцы», — сказаў актывіст.

www.svaboda.org