«Хлопчыкі, я жадаю вам, каб вы ўсе вярнуліся ў Беларусь з перамогай!»

Рашэннем Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Павел «Волат» прадстаўлены да ўзнагароды: медаля «Україна понад усе!» (пасмяротна).

photo_2022_08_14_15_01_05.jpg


Пра гэта паведамілі ў Палку Каліноўскага.
Камандзір роты выведкі Павел «Волат» стаяў ля вытокаў утварэння Палка Каліноўскага. Ён загінуў 15 траўня падчас аперацыі па вызваленні ўкраінскай вёскі ад рускіх захопнікаў: атрымаў смяротнае параненне, у крытычным стане яго спрабавалі давезці да шпіталя, але не паспелі.
«"Волат" быў сапраўдным ваяром-легендай: быў паранены шмат разоў, але кожнага разу Павел падманваў смерць – і кожнага разу вяртаўся ў строй.
“Волат” не вельмі любіў здымацца, таму пасля яго не засталося багата фота ці відэа. Але засталася памяць. Памяць тых, каго ён ратаваў у баях, хто абавязаны ягонай мужнасці сваім жыццём. Памяць ваяроў яго роты, у якой ён быў стрыжнем і сэрцам. Памяць тых, каго ён бараніў», — згадвалі паплечнікі ваяра.
Рашэннем Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Павел «Волат» прадстаўлены да ўзнагароды: медаля «Україна понад усе!» (пасмяротна).
У Палку Каліноўскага правялі воінскі рытуал перадачы ўзнагароды загінулага камандзіра. Медаль Паўла «Волата» быў перададзены яго маці Наталлі.
«Хлопчыкі, я жадаю вам, каб вы ўсе вярнуліся ў Беларусь з перамогай!» — звярнулася да байцоў Палка Каліноўскага маці Паўла «Волата».


photo_2022_08_14_15_01_03.jpg


У гэты дзень рэкруты Палка Каліноўскага прынеслі ўрачыстую прысягу на вернасць Беларусі і пакляліся біцца за яе свабоду і незалежнасць.