Галоўрэд «КП» пра затрыманне журналіста Генадзя Мажэйкі: Мы ніколі не кідаем у бядзе сваіх супрацоўнікаў

Галоўны рэдактар «Комсомольской правды» Уладзімір Сунгоркін пракаментаваў «Эхо Москвы» затрыманне журналіста беларускай рэдакцыі выдання Генадзя Мажэйкі.

wr_960_11.webp

— Гэта ўсё, на мой погляд, жудасна, таму што я лічу, што яго затрымалі ні за што наогул, — сказаў Уладзімір Сунгоркін. — Гэты хлопец, Генадзь Мажэйка, у нас працаваў вельмі шмат гадоў, я думаю гадоў 15 у Беларусі, і ніколі ніякіх праблем з ім не было, гэта нармальны добрасумленны журналіст. Тое, што яго затрымалі, я лічу, гэта абсалютнае самаўпраўства.

Уладзімір Сунгоркін таксама нагадаў, што Мажэйка з'яўляецца грамадзянінам Беларусі і што выданне будзе рабіць усё, каб дапамагчы яму. «Вядома, усё, што ў нашых сілах, мы будзем рабіць, само сабой. Мы ніколі сваіх супрацоўнікаў не кідаем у бядзе», — сказаў галоўрэд.