Фонд BYSOL атрымаў статус дабрачыннай арганізацыі ў Facebook
Фонд салідарнасці BYSOL атрымаў афіцыйны статус дабрачыннай арганізацыі ў Facebook, напісаў кіраўнік фонду Андрэй Стрыжак.

Цяпер фонд можа весці зборы наўпрост праз афіцыйную старонку, адмяняецца стандартная камісія для персанальных збораў, паведамляе REFORM.by. Раней стрыжак казаў, што без статусу дабрачыннай арганізацыі Facebook забіраў 6% ад сабраных сродкаў.
Акрамя таго, карыстальнікі, якія адзначаюць дзень нараджэння, могуць абвяшчаць збор у карысць мэтаў фонду.
Фонд BYSOL быў створаны для дапамогі ахвярам рэпрэсій. «Уся наша каманда, нягледзячы на перашкоды і атакі, як адзіны механізм працуе на перамены ў Беларусі і аказвае дапамогу беларусам. Падтрымайце тых, хто мае патрэбу ў нашай дапамозе і раскажыце сябрам аб такой магчымасці. Мы працуем далей і не спыняемся пакуль не пераможам!», — напісаў Стрыжак.