«EUobserver»: пастаўкі гераіну ў ЕС ідуць праз Беларусь

Беларусь разам з Украінай і Азербайджанам выкарыстоўваецца як склад для гераіну, які затым перапраўляецца ў Еўрасаюз, паведамляе брусельскае выданне «EUobserver» са спасылкай на еўрапейскіх чыноўнікаў. Галоўнай краінай, праз якую ажыццяўляюцца пастаўкі гераіну ў ЕС, называецца Турцыя.

Фота: Следчы камітэт

Фота: Следчы камітэт


План барацьбы са злачыннымі сеткамі ў 2022 годзе абмяркоўваўся ў гэтым месяцы на пасяджэнні Рады ЕС. У абмеркаваннях і дакументах Беларусь таксама згадвалася ў сувязі з міграцыяй. Групоўкі, якія займаюцца нелегальнай міграцыяй, дзейнічаюць у Беларусі, Грузіі, Расіі, Украіне, а таксама ў Турцыі і на Заходніх Балканах. Паводле інфармацыі выдання, еўрапейскія палітыкі вырашылі надаваць асаблівую ўвагу нелегальнай міграцыі, улічваючы тое, што адбываецца на межах Беларусі з Літвой і Польшчай.