Да кватэры журналіста-фрылансера прыйшлі міліцыянеры
Сам журналіст не ўяўляе, з чым гэта можа быць звязана.

Да кватэры журналіста-фрылансера Іллі Дабратвора на вуліцы Арцёма ў Мінску яшчэ ад ранку прыйшлі міліцыянеры.
Яны стаяць на пляцоўцы сёмага паверха і не сыходзяць аж да гэтага часу, перыядычна звоняць у дзверы. Ні жонка, ні дзеці Дабратвора праз гэта не могуць выйсці кватэры. Сам журналіст не ўяўляе, з чым гэта можа быць звязана.