Чаму міліцыя страляла ў чалавека ў навагоднюю ноч?

У сталіцы навагоднія святы традыцыйна не абыходзяцца без здарэнняў.

pist.jpg

У Маскоўскім раёне сталіцы на вуліцы Любімава адбылося надзвычайнае здарэнне.
«У навагоднюю ноч пачуўся званок у дзверы, сын пайшоў адчыняць і ўбачыў перад сабой траіх міліцыянтаў. І раптам — адзін стрэл у нагу, другі — у грудзі», — распавяла маці пацярпелага.
З яе слоў, нарад прыбыў па выкліку суседзяў, нібыта ў іх было шумна.
Вядома, што 32-гадовы мужчына, які нядаўна ажаніўся, зараз знаходзіцца ў вайсковым шпіталі, яму зроблена аперацыя.
Кампетэнтныя органы ад каментароў пакуль устрымліваюцца.
Паводле Народная воля