Бізнэсовец, які прыгразіў бунтам ураду, знік

Пасля сустрэчы ў Саўміне Сяргей Штода не выходзіць на сувязь.



beltoll_road.jpg

Дырэктар фірмы міжнародных грузаперавозак Сяргей Штода быў пастаўлены ўладамі ў тупік: на працягу апошніх месяцаў яму быў прад'яўлены штраф у памеры 80 тысяч за нібыта парушэнні правілаў перавозак грузу ў рамках сістэмы платных дарог BelToll. Учора ягоны рахунак быў заблакаваны праз даўгі, якія бізнэсмэн кампенсаваць адмаўляецца. Ён лічыць, што адбылася тэхнічная памылка, бо грошы «капалі» кожны дзень, а апавяшчэнняў аб парушэннях ён, як і тысячы іншых бізнесменаў, увесь гэты час не атрымліваў.
Учора ў інтэрв'ю charter97.org Сяргей падзяліўся сваімі планамі: схадзіць на апошнія перамовы з прадстаўніком ўрада, віцэ-прэм'ерам Васілём Мацюшэўскім, а пасля гэтага, калі разумення ўладаў і адмены штрафу дамагчыся усё ж не атрымаецца, 4 лютага вывесці на вуліцу тысячы пацярпелых па той жа схеме бізнесменаў. Выступленне было запланавана на 9 раніцы серады па адрасе Савецкая, 11 ля будынка Савета Міністраў.
Журналіст charter97.org павінен быў звязацца з бізнэсоўцам сёння раніцай, пасля сустрэчы з чыноўнікам, аднак з 12:00 яго тэлефон адключаны і спрацоўвала толькі галасавая пошта.
Жонка бізнэсоўцы Вольга Юркойць сказала, што ў яе таксама няма сувязі з мужам з самай раніцы.
«Пакуль сама не магу з ім звязацца. Ён збіраўся на прыём да чарговага чыноўніка ў 10:00. Напэўна, яшчэ не выйшаў, калі недаступны... Ёсць верагоднасць, што ў яго магла сесці батарэя. Думаю, ён сам патэлефануе, калі зможа», — паведаміла яна.
Нагадаем, дырэктары фірмаў міжнародных грузаперавозак «патрапілі» на сур'ёзныя штрафы парадку 50-80 тысяч еўра з-за недасканаласці новай сістэмы платных аўтадарог BelToll. Для многіх з іх гэта азначае банкруцтва, а чыноўнікі разводзяць рукамі і спасылаюцца на чалавечы фактар, з-за якога парушальнікаў першапачаткова не апавясцілі аб тым, што штрафы налічваюцца з велізарнай хуткасцю і практычна штодня. Дырэктары фірмаў прыгразілі выйсці на вуліцы, перакрыць кальцавую і нават спаліць свае фуры ў знак пратэсту.
charter97.org