Апублікаваны праект закона «Аб генацыдзе беларускага народа». За адмаўленне — турма
На нацыянальным прававым партале апублікаваны праект закона «Аб генацыдзе беларускага народа», унесены дэпутаткай Ананіч і ўхвалены парламентам.
У ім генацыдам беларускага народа прызнаюцца забойствы
савецкіх грамадзян, якія пражывалі на тэрыторыі БССР, нацыстамі, іх памагатымі,
нацыяналістычнымі фарміраваннямі ў перыяд Вялікай айчыннай вайны і да 31 снежня
1951 года.
У Крымінальны кодэкс прапануецца дадаць артыкул 130-2, які
будзе прадугледжваць адказнасць за адмаўленне генацыду беларускага народа з
пакараннем да 5 гадоў турмы. За паўторнае парушэнне закона прадугледжана ад 3
да 10 гадоў турмы.
Згодна з праектам, Саўмін павінен будзе прымаць меры, каб
генацыд беларускага народа быў прызнаны на міжнародным узроўні.
Паводле «Нашай Нівы».