Алесь Марачкін напісаў саркастычны верш пра помнік гарадавому

Алесь Марачкін апублікаваў у сацсетках верш, які напісаў з нагоды адкрыцця ў Мінску помніка гарадавому. Гэты помнік ніжнему чыну царскай паліцыі адкрылі напярэдадні 100-годдзя беларускай міліцыі, які МУС адзначае сёння, 4 сакавіка.

Здымак mvd.gov.by

Здымак mvd.gov.by


Як мяне вы ўсе дасталі,

хто стаіць на п'едэстале!..

Ганарова стаяць, горда,

сярод іх і дзяржыморда,

Не дастанеш галавы,

вышэй усіх гарадавы.


Зрэз гісторыі адмеран,

той, хто ''туп, как сивый мерин'',

Не дастанеш галавы,

вышэй усіх гарадавы.



І адкуль такія клоны,

хто імперцам шле паклоны?

Пашкадуйце бронзу, медзь,

смакчы лапу, згінь, мядзведзь!..


У 1917 г., 3 сакавіка, Часовы ўрад пастанавіў замяніць царскую паліцыю народнай міліцыяй. 4 сакавіка атрады рабочых захапілі гарадское паліцэйскае ўпраўленне ў Мінску і ўзялі пад ахову пошту і тэлеграф. Гэты дзень лічыцца днём нараджэння беларускай міліцыі.


Паводле «Нашай Нівы»