Алесь Дзянісаў: «Магчыма на мяне завялі крымінальную справу»
Сёння зранку вакаліст гарадзенскага гурта Dzieciuki паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што на яго магчыма завялі крымінальную справу.
Алесь распавёў, што пакуль яго не было дома, на хатні нумар патэлефанаваў невядомы, які прадставіўся ўчастковым міліцыянтам. Слухаўку ўзяла непаўнагадовая дачка музыкі, якую міліцыянт апытваў каля 10 хвілін. Дзяўчынка была вельмі напужаная. Міліцыянт паведаміў, што супраць ейнага бацькі завялі крымінальную справу, быццам за нейкі рэпост у сацыяльный сетцы Укантакце.
Пасля такога візіту Алесь Дзянісаў вымушаны быў звярнуцца са скаргамі ў пракуратуру і РАУС.