Краіны Балтыі і Польшчы заклікаюць ЕС забараніць грузаперавозкі ў РБ і РФ
Міністры транспарту краін Балтыі (Літвы, Латвіі, Эстоніі) і Польшчы заклікаюць ЕС забараніць грузаперавозкі ў Беларусь і Расію, а таксама з гэтых дзяржаў — па аўтадарогах.
Прапануецца абмежаваць і заход расійскіх судоў у парты Еўрасаюза. Сумесны ліст накіраваны ў Еўракамісію. У ім падкрэсліваецца, што «толькі сумесныя меры могуць даць адчувальныя вынікі», паведамляе Еўрарадыё.
Падкрэсліваецца, што новыя абмежаванні для Беларусі і Расіі сталі б адказам на агрэсію супраць Украіны.