Калінін: Аб'ёмы будаўніцтва ў Мінску і аблцэнтрах мяркуецца скараціць удвая

Аб'ёмы будаўніцтва жылля ў Мінску і абласных цэнтрах прапануецца скараціць у два разы, паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін у эфіры тэлеканала СТБ.



anatoliy_kalinin_belagro_20170606_tutby_phsl_7661.jpg

Віцэ-прэм'ер звярнуў увагу на тое, што ў Мінску пражывае 20% насельніцтва краіны. "Мы бачым, што трэба скараціць як мінімум удвая жыллёвае будаўніцтва шматпавярховых дамоў у Мінску і абласных цэнтрах. З такой прапановай будзем выходзіць ва ўрад і абмяркоўваць гэтыя рашэнні", — сказаў Анатоль Калінін.

“Гэта трэба рассяляць. Пакуль мы будзем дазваляць будаваць у Мінску і ў абласных цэнтрах, у раён ніхто не паедзе. Таму гэта таксама новая прапанова”, — скавзаў ён.

Пры гэтым прыярытэт будзе аддавацца развіццю гарадоў-спадарожнікаў. "Мы павінны павялічыць аб'ёмы будаўніцтва ў гарадах-спадарожніках як мінімум у 4-5 разы. Безумоўна, знаходзім новыя формы, умовы крэдытавання, — адзначыў віцэ-прэм'ер. — Другое пытанне — гэта занятасць грамадзян, якія будуць пражываць у гарадах-спадарожніках. Таксама у гарадах-спадарожніках будуць вырашацца пытанні інфраструктуры".

Мінбудархітэктуры падрыхтавала праект указа аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве эксперыментальнага жылога дома ў Смалявічах. Мяркуецца, што ў Смалявічы будуць перасяляцца грамадзяне, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў Мінску. Ім будзе прадастаўлена дзяржпадтрымка па ўказе №240.


zviazda.byrealty.tut.by