Чыноўніца: Нізкая дапамога для беспрацоўных патрэбная для хуткага працаўладкавання

Нізкі ўзровень дапамогі беспрацоўным стымулюе больш хуткае працаўладкаванне. Такое меркаванне выказала на прэс-канферэнцыі 21 жніўня ў Мінску намесніца старшыні камітэта працы, занятасці і сацыяльнай абароны — начальніца ўправы занятасці насельніцтва Мінгарвыканкама Таццяна Кудзевіч.



dapamazycie.jpg

Паводле ейных слоў, сярэдняя сума дапамогі для беспрацоўных у Менску сёння складае 120 тыс рублёў.

«Сярэдні перыяд беспрацоўя складае два месяцы. Кан'юнктура рынку працанедастатковая, такім чынам на аднаго беспрацоўнага прыпадае больш за 10 вакансій. Гэтая сума дапамогі прыяе хуткаму працаўладкаванню чалавека, які шукае працу. Ва ўмовах калі колькасць вакансій дастатковая, чалавек можа працаўладкавацца і атрымліваць заробак», — мяркуе Кудзевіч.


Паводле ейных слоў, у студзені-чэрвені 2013 колькасць мінчукоў, якія мелі патрэбу ў дапамозе, і якія звярнуліся ў службу занятасці, склала 12 тыс чалавек, з якіх 7,2 тыс зарэгістраваныя беспрацоўнымі. Шмат якія экспэрты кажуць аб тым, што афіцыйныя звесткі пра беспрацоўе моцна заніжаныя.
Паводле БелаПАН