Баскаў: Беларусь атрымала кампенсацыю за перанос ЧС па хакеі

Беларусь атрымала кампенсацыю ад Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) за перанос чэмпіянату свету 2021 года з Мінска. Яе памер пакрыў усе бюджэтныя выдаткі.

photo_2021_01_13_19_45_49_1.jpg

Арт Юліі ЛяшкевічПра гэта ў эфіры СТБ распавёў старшыня Беларускай федэрацыі хакея Дзмітрый Баскаў.
«Мы са свайго боку атрымалі кампенсацыю ад Міжнароднай федэрацыі хакея, дзякуючы якой мы пакрылі ўсе грошы ў бюджэт, затрачаныя на падрыхтоўку да чэмпіянату. Плюс, пакінулі нават нейкія грошы на развіццё хакея ў нашай краіне», — сказаў Баскаў.
tut.by