15 крутых ІТ-бізнесаў, якія Беларусь страціла ў 2023-м
Некалькі дзясяткаў беларускіх і замежных ІТ-кампаній у сыходзячым годзе закрылі офісы ў Беларусі. Не перашкодзіў нават «недружалюбны спіс», які, паводле задумы, абцяжарвае зыход.

У якім годзе кампанія сышла з краіны — гэта часам пытанне спрэчнае. Які момант — пункт адліку? Рэлакейт большасці супрацоўнікаў у іншую лакацыю? Запуск афіцыйнай ліквідацыі? Завяршэнне гэтай доўгай працэдуры? Пры гэтым некаторыя кампаніі пакідаюць у краіне «пустую» юрыдычную асобу або выкарыстоўваюць іншыя варыянты «закрыцця» бізнесу, напрыклад, зліццё або продаж.
Devby.io вырашылі ўключыць у топ-15 кампаній, якія запусцілі працэдуру ліквідацыі ў 2023-м і іх. Або тых, хто працэдуру ліквідацыі яшчэ не запускалі, але ў 2023-м фактычна згарнулі працу беларускага офіса.
З гэтай прычыны ў топ не ўвайшлі такія вядомыя кампаніі, як Flo, Vochi, Wannaby, Workfusion, EIS Group, Appodeal — яны пачалі ліквідацыю яшчэ ў 2022-м, і, хоць завяршылі ўсе фармальнасці ў 2023-м, на той момант ужо даўно працавалі ў іншых лакацыях.
Playgendary
Міжнародны распрацоўшчык і выдавец мабільных гульняў са штаб-кватэрай на Кіпры. На сёння агульная колькасць загрузак гульняў перавышае 3 мільярды. Штомесячная аўдыторыя — 250+ мільёнаў актыўных карыстальнікаў.
У камандзе 300 чалавек. У Беларусі восенню 2021 года працавала каля 120 чалавек, пасля 24.02 штат скараціўся ў 3 разы літаральна за некалькі месяцаў.
Gurtam
Стварыла платформу для спадарожнікавага маніторынгу і інтэрнэту рэчаў Wialon, а таксама платформу flespi для паскоранай распрацоўкі геалакацыйных рашэнняў. Да Wialon падключана больш за 3,5 мільёны машын і іншых аб’ектаў у 150+ краінах свету.
У Gurtam працуе 320+ спецыялістаў. Офісы адкрытыя ў 4 краінах: Літва, Грузія, ААЭ, ЗША. Раней асноўная каманда працавала ў Беларусі (200+ чалавек). Цяпер — у Літве, дзе знаходзіцца галаўны офіс. Штат літоўскага офіса вырас за мінулы і гэты год амаль у 5 разоў — да 198 чалавек. Gurtam увайшла ў топ-5 кампаній з беларускімі каранямі ў Літве па суме выплачаных падаткаў сёлета.
Akveo
Займаецца распрацоўкай уласных праграмных прадуктаў для вэб- і мабільных рашэнняў (ngx-admin, Kitten Tricks і іншыя). Прадукты прымяняюцца ў аўтамабільнай, турыстычнай, банкаўскай, медыцынскай, тэлекамунікацыйнай і адукацыйнай галінах.
Офісы адкрытыя ў Дэнверы і Вільні. Увосень 2022 Akveo зарэгістравала юрыдычную асобу ў Варшаве.
У кампаніі працуе каля 100 спецыялістаў. Асноўная каманда раней працавала ў Мінску, цяпер — у Літве і Польшчы.
Verv
Verv (экс Red Rock Apps) у 2013 годзе заснавала Любоў Пашкоўская разам з двума кафаўндарамі. Кампанія стварае мабільныя праграмы ў катэгорыі Health and Fitness.
У 2018 годзе Red Rock Apps стала самым пампаваным выдаўцом у сваім сегменце (даныя app Anie) і памяняла назву на Verv. Тады ж Любоў Пашкоўская трапіла ў спіс найлепшых ІТ-бізнесвумен Еўропы па версіі Forbes — «Europe’s Top 50 Women In Tech». На той момант Verv уваходзіла ў топ стваральнікаў фітнэс-праграм у Еўропе і ЗША, па запамповак абыходзіла Fitbit і Nike.
Мы рэгулярна ўключалі Verv у топ-10 паблішараў з беларускімі каранямі па памеры выручкі. У мінскім офісе Verv працавала каля 100 чалавек. Цяпер большасць супрацоўнікаў у Польшчы.
Глядзіце таксама

SK hynix
Холдынг SK hynix уваходзіць у топ-3 сусветных вытворцаў паўправаднікоў, стварае рашэнні на аснове паўправадніковай памяці тыпу DRAM і NAND Flash, а таксама КМАП-сэнсараў.
Беларускае падраздзяленне SK Hynix было адкрытае ў 2014 годзе. Да пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ў мінскім офісе працавала 200+ чалавек. Санкцыі зрабілі працу хардвернага гіганта ў Беларусі практычна немагчымай — каманду перавезлі ў Гданьск.
ArasCorp
Офіс распрацоўкі глабальнай софтвернай кампаніі Aras, якая стварае сістэмы кіравання складанымі вытворчымі працэсамі, з’явіўся ў Беларусі ў 2018-м. Мінская каманда (200+ супрацоўнікаў) рабіла Aras Innovator. Гэта кліент-серверная праграма, якая прадастаўляе пакет рашэнняў у галіне PLM Solutions і стварэння гатовых праграм на яго аснове.
Kaseya
Амерыканскі распрацоўшчык прадуктаў для кіравання ІТ-інфраструктурай. Цэнтральны офіс — у Дубліне, прадстаўніцтвы адкрытыя ў 20+ краінах.
Стартап прыйшоў у Мінск у красавіку 2019. Былі планы на працягу паўтара года перанесці ў Беларусь усе прадукты і зрабіць мінскі офіс ключавым цэнтрам распрацоўкі. На піку ў мінскім офісе працавала каля 170 супрацоўнікаў.
TangoMe
Амерыканская TangoMe развівае праграму для анлайн-трансляцый Tango Live. Гэта адная з вядучых платформаў для анлайн-трансляцый ва ўсім свеце. У камандзе 350+ супрацоўнікаў у пяці краінах: Украіна, Кіпр, ААЭ, Польшча, Ізраіль. Гадавы абарот ацэньваецца ў 400 мільёнаў долараў.
Мінскі офіс распрацоўкі TangoMe быў адкрыты ў маі 2020 і вырас да 130 супрацоўнікаў. Паводле даных адзінага дзяржрэгістра, юрыдычная асоба ў Беларусі пакуль яшчэ дзейная. Але, паводле слоў саміх супрацоўнікаў, значная частка каманды рэлакавалася ў офіс у Варшаве. У польскім TangoMe працуе больш за 100 чалавек. Частка супрацоўнікаў пераехала на Кіпр.
Глядзіце таксама

Tealium
Амерыканскі аднарог (ацэнка $1,2 млрд), асноўны прадукт — big data-платформа, якая дапамагае сэрвісам і арганізацыям збіраць і аналізаваць даныя кліентаў з дапамогай вэб-, мабільных, аўтаномных прылад і прылад IoT. Сярод партнёраў кампаніі — Facebook, Sony, T-Mobile, Hulu, Uber, American Airlines.
Падраздзяленне ў Беларусі з’явілася зімой 2020. Каманда (да 70 супрацоўнікаў) стварала вэб-платформу для кіравання інфармацыяй аб наведвальнасці сайтаў. На працягу двух гадоў збіраліся наняць да 8 інжынерных каманд.
EgoSecure
Нямецкі распрацоўшчык рашэнняў для абароны даных EgoSecure працаваў у Беларусі 10+ гадоў, ад 2012 года. Яшчэ ў 2022 кампанія вырашыла згарнуць бізнэс у Беларусі, але ў афіцыйную ліквідацыю сышла ў студзені 2023. Афіцыйная прычына — эканамічныя санкцыі і складаная палітычная сітуацыя праз вайну ў рэгіёне. Па словах экс-супрацоўнікаў, кампанія думала наконт рэлакейту, але прыняла іншае рашэнне — звольніла ўсю мінскую каманду, 50 чалавек.
Softeq Development
Буйны амерыканскі аўтсорсер з кліентамі ўзроўню Microsoft, Coca-Cola, Epson, Samsung (на фота — СЕО Крыс Ховард, вось тут ён расказвае dev.by аб адкрыцці офіса ў 2013, можна аддацца настальгіі).
У мінскім офісе Softeq Development працавала каля 280 спецыялістаў. Адным з варыянтаў для рэлакейту стала Літва. За 2022-2023 штат літоўскага офіса Softeq Development вырас у 3+ разы — да 104 супрацоўнікаў.
Kyriba
Міжнародны правайдар воблачных рашэнняў у галіне фінансавага кіравання. Сярод кліентаў— Amazon, Uber, Tesla, Auchan.
R&D офіс Kyriba ў Мінску з’явіўся ў 2018 годзе. Яго стварылі на базе падраздзялення кампаніі, адкрытага сумеснага з Belhard ў 2017. У беларускім офісе працавала каля 100 чалавек.
Глядзіце таксама

Targetprocess
Легендарнага прадуктавіка Targetprocess (першы праект Міхаіла Дубакова) яшчэ ў 2021 годзе купіла Apptio, амерыканскі распрацоўшчык SaaS-рашэнняў для кіравання тэхналагічным бізнэсам.
Мінскі офіс (100+ чалавек) рабіў сістэму кіравання аджайл-праектамі для буйных кампаній. Каманду рэлакавалі ў кракаўскі офіс Apptio яшчэ вясной 2022 (частка супрацоўнікаў працуе аддалена з іншых польскіх гарадоў), ліквідацыю запусцілі на пачатку 2023.
Цікава, што ў гэтым годзе IBM абвясціла аб завяршэнні ўгоды па набыцці Apptio. Так Targetprocess стаў часткай IBM.
Evolution Gaming
Сусветны распрацоўшчык гульняў для анлайн-казіно родам са Швецыі, офісы ў 10+ краінах, у штаце 15+ тысяч спецыялістаў. Акцыі Evolution Gaming каціруюцца на фондавай біржы Nasdaq.
У 2019 годзе адкрыўся офіс распрацоўкі ў Мінску. У Беларусі працавала 170+ чалавек. Кампанія збіралася зрабіць мінскі офіс адным з найбуйнейшых інжынерных хабаў у Еўропе. Увосень CEO Марцін Карлсунд апавясціў каманду, што да канца года Менскі офіс распрацоўкі будзе закрыты. На сайце адзінага дзяржрэгістра пакуль няма інфармацыі аб ліквідацыі кампаніі.
Закрыццё мінскага офіса закране каля 80 спецыялістаў, ім прапанавалі рэлакейт у Польшчу.
Deltatre
Цэнтр распрацоўкі брытанскай «Дэльтатрэ». Кампанія распрацоўвае софт для арганізацыі і абслугоўвання прамых трансляцый міжнародных спартыўных мерапрыемстваў. Мінская каманда (40+ чалавек) працавала над платформай AXIS. Яна дазваляе хутка разгортваць серверы для абслугоўвання кліенцкіх праграм, апрацоўкі карыстальніцкіх даных, размеркавання медыякантэнту.
Глядзіце таксама
