У Расіі не атрымалася адключыцца ад інтэрнэту

Як паведаміў віцэ-прэзідэнт Медыя-камунікацыйнага саюза і гендырэктар правайдэра «Эр-Тэлекам» Андрэй Семерыкаў, вясной 2015 года Мінкамсувязі Расіі і Раскамнагляд правялі эксперымент па мадэляванні адключэння Расіі ад інтэрнэту.



internet2.jpg

Эксперымент скончыўся няўдачай. Па словах Семерыкава, у ходзе эксперыменту Раскамнагляд пасылаў на дыспетчарскія пункты буйных аператараў сувязі ўказанні блакаваць трафік з тых ці іншых замежных магістральных каналаў.

Як высветлілася, цалкам перакрыць сувязь Расіі з навакольным светам не атрымалася: трафік усё роўна сыходзіў за мяжу, прычым маршруты праходжання трафіку так і засталіся невядомымі.

Семерыкаў лічыць, што прычынай гэтай сітуацыі з’яўляецца вялікая колькасць невялікіх («шэрых») інтэрнэт-правайдэраў, дзейнасць якіх слаба кантралюецца дзяржавай.

«У прыватнасці, у гэтых правайдэраў адсутнічаюць сістэмы DPI, што не дазваляе дзяржаве кіраваць іх трафікам. Да таго ж правайдэры часцяком выкарыстоўваюць спадарожнікавыя каналы, з-за чаго ўтвараюцца некантралюемыя ўладамі стыкі паміж расійскім і замежным інтэрнэтам», — адзначыў ён.

У верасні 2014 года Савет бяспекі Расіі планаваў разгледзець магчымасць адключэння інтэрнэту ў РФ у надзвычайных абставінах.

Паводле С-news.