У Саудаўскай Аравіі прызналі, што забойства журналіста Хашогі было наўмысным

У Саудаўскай Аравіі нарэшце заявілі, што забойства журналіста Джамаля Хашогі ў Саудаўскім консульстве ў Стамбуле было наўмысным. Раней Эр-Рыяд настойваў, што журналіста забілі выпадкова падчас бойкі.

90_main_1.jpeg

Дзяржаўнае тэлебачанне Саудаўскай Аравіі 25 кастрычніка апублікавала заяву саудаўскага пракурора, у якой гаворыцца, што пракуроры пакуль дапытваюць падазраваных.

«Інфармацыя ад турэцкага боку пацвярджае тое, што падазраваныя ў справе Хашогі папярэдне спланавалі сваё злачынства», — заявіў пракурор.

Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў спробу Саудаўскай Аравіі схаваць забойства журналіста Джамаля Хашогі «найгоршай у гісторыі спробай замесці сляды».

Таксама ў ЗША заявілі, што адклікаюць візы чыноўнікаў Саудаўскай Аравіі, якія маюць дачыненне да смерці журналіста Джамаля Хашогі.

Турэцкае выданне Sabah са спасылкай на свае крыніцы ў праваахоўных органах назвала заказчыкам забойства журналіста Джамаля Хашогі намесніка кіраўніка выведкі Саудаўскай Аравіі.

Нагадаем, саудаўскі журналіст Джамаль Хашогі, вядомы сваёй крытыкай улады Саудаўскай Аравіі, знік 2 кастрычніка, пасля візіту ў консульства Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле. Аб знікненні паведаміла яго нявеста. 19 кастрычніка Сірыя ўпершыню прызнала, што журналіста Хашогджы выпадкова забілі ў консульстве ў Стамбуле. Тады Трамп заявіў, што давярае версіі Саудаўскай Аравіі.

Паводле hromadske.ua