У расійскай Пярмі адкрылі страляніну ва ўніверсітэце, ёсць загінулыя (абноўлена)

Стрэлы чуваць на тэрыторыі Пермскага ўніверсітэта, ёсць загінулыя, паведаміла "Інтэрфаксу" крыніца ў службе хуткай дапамогі.

Фота: Вікіпедыя

Фота: Вікіпедыя


"Невядомы пракраўся на тэрыторыю Пермскага дзяржаўнага ўніверсітэта і страляў па студэнтах і выкладчыках. Ёсць загінулыя і пацярпелыя", — сказала крыніца.
Людзі самастойна эвакуіруюцца з ВНУ, у тым ліку выскокваюць з вокнаў.
Абноўлена:
Стралок, які адкрыў агонь у Пермскім дзяржаўным універсітэце раніцай у панядзелак, затрыманы. Пра гэта паведамляе прэс-служба ўніверсітэта. Інфармацыю пацвердзілі афіцыйна ў Следчым камітэце РФ. Агонь на тэрыторыі ўніверсітэта адкрыў студэнт. У выніку страляніны загінулі восем чалавек, некалькі пацярпелі (лічбы з'яўляюцца папярэднімі, СК іх абнаўляе). Пры затрыманні стралок аказваў супраціў і быў паранены. Яго асоба выяўленая. Узбуджаная крымінальная справа аб забойстве па ч. 2 арт. 105 КК РФ. Расследаванне даручана Галоўнаму следчаму кіраванню СК.