У Расіі агучылі планы па захопе тэрыторый Украіны
Расійскае войска плануе ўсталяваць поўны кантроль над Данбасам і поўднем Украіны ды забяспечыць калідор у акупаваны Крым.
Расія падчас
уварвання ва Украіну плануе захапіць увесь Данбас і акупаваць поўдзень краіны.
Пра гэта ў пятніцу, 22 красавіка, заявіў намеснік камандуючага расійскіх
войскаў ЦВА генерал-маёр Рустам Мінекаеў, піша korrespondent.net.
"Войска Расіі падчас другой фазы спецаперацыі плануе ўсталяваць поўны кантроль над Данбасам і Паўднёвай Украінай, забяспечыць калідор у Крым", — заявіў ён.
Акрамя таго, РФ плануе арганізаваць выхад да непрызнанага Прыднястроўя.
Яшчэ 18 красавіка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што Расія пачала другую фазу наступу — бітву за Данбас. Па словах кіраўніка СНБА Украіны Аляксея Данілава, расійскім акупантам пастаўленая задача выйсці на мяжы Данецкай і Луганскай абласцей да Вялікадня — да 24 красавіка.