Трампа ўсё больш дратуе немагчымасць хутка скончыць вайну РФ супраць Украіны — The Telegraph
У артыкуле The Telegraph адзначаецца, што ў той час, як Белы дом хоча дасягнуць міру да 20 красавіка, у Крамлі з гэтым не спяшаюцца і толькі імітуюць жаданне да спынення агню. Трамп нібыта ўсё больш злуецца з-за працягу ракетных абстрэлаў і нападаў беспілотнікаў, якія адбываюцца, нягледзячы на абяцанні абодвух бакоў пра міні-перамір'е, сцвярджаюць блізкія да прэзідэнта ЗША крыніцы. Ідзе 1125-ты дзень шырокамаштабнай вайны Расійскай Федэрацыі супраць Украіны пра саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Лукашэнкі.

Наступствы абстрэлу Кіева 23 сакавіка
У выніку абстрэлаў за мінулыя выходныя як мінімум 16 чалавек загінулі, яшчэ 73 мірных жыхара атрымалі раненні, паведамляюць валанцёры.
- У Кіеўскай вобласці загінулі тры чалавекі, у тым ліку дзіця, яшчэ 10, у тым ліку немаўля, атрымалі раненні ў выніку масіраванага налёту БПЛА на г. Кіеў і Бучанскі раён. Авіяцыйны эксперт Канстанцін Крывалап адзначыў, што падчас атакі на Кіеў 23 сакавіка РФ выкарыстоўвала тэрмабарычны зарад у дронах. Такая зброя, выбухаючы, спальвае ўвесь кісларод, стварае вакуумную варонку і зваротную выбуховю хвалю. У закрытых памяшканнях, такіх як кватэры або падвалы, гэта фатальна.
- у Сумскай вобласці два юнакі былі параненыя з прычыны атакі БПЛА ў Юнакоўскай абшчыне; адзін мірны жыхар пацярпеў у выніку артылерыйскага абстрэлу Краснапольскай абшчыны; адна жанчына загінула і яшчэ адзін мірны жыхар атрымаў раненні з прычыны авіяўдару па Мірапольскай абшчыне.
- У Харкаўскай вобласці адзін мужчына быў паранены ў выніку атакі БПЛА па г. Ваўчанск; тры жанчыны пацярпелі з прычыны ўдару БПЛА па в. Клінава-Навасёлаўка; пры авіяўдары па в. Баравая пацярпела жанчына.
- У Данецкай вобласці два чалавекі загінулі ў выніку авіяўдару па г.Северск; чатыры мірных жыхара загінулі і яшчэ трое былі параненыя з прычыны абстрэлу г. Пакроўск; адзін чалавек пацярпеў у выніку ўдару па г. Краматорск; двое мірных жыхароў атрымалі раненні з прычыны атакі БПЛА ў в. Разліў; адзін мужчына загінуў у выніку абстрэлу рэактыўнай артылерыяй у п. Данецкае; адзін чалавек быў паранены з прычыны ўдару па г. Славянск.
- У Днепрапятроўскай вобласці адзін падлетак пацярпеў у выніку атакі БПЛА па Межоўскай абшчыне; двое мужчын былі параненыя з прычыны абстрэлу г. Нікапаль і яшчэ адзін чалавек атрымаў раненні з прычыны ўдараў па Нікапальскім раёне.
- У Херсонскай вобласці адзін мужчына загінуў у выніку абстрэлу в. Станіслаў; адзін чалавек пацярпеў з прычыны скіду боепрыпасу з БПЛА ў п. Антонаўка; адзін мірны жыхар быў паранены ў выніку атакі БПЛА на сельгастэхніку ў в. Кастырка; два чалавекі атрымалі раненні з прычыны артылерыйскага абстрэлу г. Херсон; адна жанчына пацярпела ў выніку артылерыйскага ўдару па в. Інгулец; адзін мірны жыхар быў паранены з прычыны абстрэлу п. Камышаны.
- На акупаванай тэрыторыі Данецкай вобласці ў выніку ўдару беспілотніка ў г. Горлаўка пацярпелі чатыры супрацоўнікі МНС Расіі, пры артылерыйскім абстрэле горада пацярпелі жанчына і мужчына, а з прычыны атакі БПЛА быў паранены хлопчык; з прычыны абстрэлу ў п. Міронаўскі раненні атрымалі 7 мірных жыхароў, а пры атацы БПЛА быў паранены мужчына; у выніку абстрэлаў г. Горлаўка былі параненыя шэсць чалавек; у в. Вясёлае ў выніку дэтанацыі выбухованебяспечнага прадмета быў паранены мужчына.
- На акупаванай тэрыторыі Запарожскай вобласці ў выніку ўдару БПЛА па карэце хуткай дапамогі ў в. Чубараўка загінула фельчар.
- На акупаванай тэрыторыі Херсонскай два мірных жыхара былі параненыя з прычыны скідаў боепрыпасаў з БПЛА ў п.Дняпраны, яшчэ адзін — у г. Новая Кахоўка.
- У Курскай вобласці жанчына атрымала раненні з прычыны ўдару БПЛА ў п. Конышаўка; мужчына быў паранены з прычыны атакі БПЛА па грамадзянскім аўтамабілі ў Белаўскім раёне.
- У Белгародскай вобласці адзін чалавек пацярпеў у выніку абстрэлу в. Рапяхоўка; адзін мірны жыхар быў паранены з прычыны атакі БПЛА па грамадзянскай аўтамабілю ў х. Барылаў; у выніку ўдару беспілотніка па легкавым аўтамабілі ў в. Новастроеўка-першая загінула жанчына, яшчэ адна атрымала раненні.
- У Растоўскай вобласці адзін чалавек загінуў у выніку падзення БПЛА на грамадзянскі аўтамабіль у Марозаўскім раёне.
- Стала вядома, што ў выніку папярэдніх абстрэлаў у Данецкай вобласці дзве жанчыны былі параненыя ў г. Канстанцінаўка; у Запарожскай вобласці чатыры чалавекі, у тым ліку 9-месячнае немаўля, атрымалі раненні ў г. Запарожжа; у Херсонскай вобласці адна жанчына загінула ў в. Качкароўка, і яшчэ адна пацярпела ў г. Херсон.
*****
З пачатку поўнамаштабнага ўварвання 604 дзіцяці загінулі ва Украіне, паведамляе офіс Генпракурора Украіны. Яшчэ больш 1817 атрымалі раненні.
Найбольшая колькасць пацярпелых дзяцей зафіксавана ў такіх рэгіёнах: Данецкая вобласць — 633, Харкаўская — 470, Днепрапятроўская — 203, Херсонская — 202, Запарожская — 170, Кіеўская — 136, Мікалаеўская — 118.
*****
У ноч на 24 сакавіка РФ зноў атакавала Украіну 99 ударнымі БПЛА тыпу Shahed і беспілотнікамі-імітатарамі. Успыхнулі пажары. На Кіеўшчыне паранены 37-гадовы мужчына. На Запарожжы таксама ёсць пацярпелы.
Сілы СПА збілі 57 варожых БПЛА, яшчэ 36 беспілотнікаў лакацыйна страчаныя.
*****
УСУ знішчылі чатыры расійскіх верталёта ў Белгародскай вобласці: два Ка-52 і два Мі-8.
Удар нанесены па тылавой базе, дзе расейцы ўладкавалі замаскіраваную пляцоўку для пад'ёму авіяцыі — кропку, з якой яны планавалі раптоўныя атакі на сілы бяспекі і абароны Украіны.
Ка-52 — ударны верталёт для разведкі і нападаў наземных мэтаў.
Мі-8 — транспартны верталёт для перавозкі асабістага складу, грузаў і падтрымкі наземных аперацый.
*****
Расея спрабуе перанесці баявыя дзеянні з Куршчыны на Сумшчыну, заявіў прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка.
Паводле слоў Андрэя Дземчанкі, расейцы выкарыстоўваюць тактыку малых штурмавых груп, якія імкнуцца максімальна хутка перайсці мяжу і замацавацца. І калі раней большасць варожых РДГ «лавілі» на поўначы Сумшчыны, цяпер яны спрабуюць прасоўвацца бліжэй да паўднёвага і паўднёва-ўсходняга ўчасткаў вобласці.
«Вораг назапасіў дастатковую колькасць сваёй групоўкі, каб выбіць сілы абароны Украіны з Курскай вобласці, дзе нашы падраздзяленні вялі сваю аперацыю. Наша задача — трымаць сваю абарону, каб не дапусціць прасоўвання праціўніка, як мы цяпер гэта бачым у напрамку населеных пунктаў Новенькае і Жураўка», — распавёў Дземчанка.
*****
Агульныя баявыя страты РФ з 24.02.22 па 24.03.25 арыенціровачна склалі:
- асабістага складу ‒ 904760 (+1280)
- танкаў ‒ 10420 (+8)
- браніраваных машын — 21652 (+16) адз,
- артсістэм — 25129 (+81)
- РСЗА — 1338 (+5)
- сродкі СПА — 1117 (+1) адз,
- самалётаў — 370
- верталётаў — 335 (+4)
- БПЛА — 30641 (+146)
- крылатыя ракеты ‒ 3121
- караблі/катэры ‒ 28
- падводныя лодкі — 1
- аўтатэхнікі і аўтацыстэрнаў — 41726 (+116)
- спецтэхніка ‒ 3785 (+1).
*****
У Міністэрстве замежных спраў Кітая абверглі паведамленні медыя аб тым, што Пекін разглядае ўдзел сваіх вайскоўцаў у міратворчай місіі ва Украіне.
Пра гэта сказаў прэс-сакратар Кітайскага МЗС Го Цзякун, якога цытуе Yicai.
Ён назваў паведамленні медыя «абсалютна ілжывымі» і дадаў, што пазіцыя Кітая адносна «крызісу ва Украіне», як афіцыйны Кітай называе расейскую агрэсію супраць Украіны, «з'яўляецца паслядоўнай і выразнай».
Напярэдадні Welt am Sonntag са спасылкай на дыпламатычныя колы ЕС пісаў, што кітайскія дыпламаты ў Брусэлі правялі кансультацыі з Еўропай адносна мэтазгоднасці свайго патэнцыйнага ўдзелу ў міратворчай місіі для Украіны.
Еўрапейскія палітыкі адказалі, што ўключэнне Кітая ў магчымую міратворчую місію можа паўплываць на пазіцыю Масквы па прыняцці міратворцаў.
З пачатку расейскага ўварвання ва Украіну Кітай не хацеў публічна асуджаць узброеную агрэсію РФ, адзначае hromadske. Пасля накладання міжнародных санкцый на РФ Пекін пачаў менш ахвотна аказваць палітычную і эканамічную падтрымку Маскве. Аднак гэта не перашкодзіла Кітаю дыпламатычна пакрываць свайго партнёра і прасоўваць у дзяржаўных і замежных СМІ наратывы Расіі адносна яе ўварвання ва Украіну.
У 2023-м Кітай прапанаваў уласны «мірны план». Уладзімір Пуцін заявіў, што «многія палажэнні высунутага Кітаем мірнага плана сугучныя расейскім падыходам»і"могуць быць узятыя за аснову для мірнага ўрэгулявання". Украінскія ўлады адказалі, што не з усімі пунктамі згодныя, але адзначылі тады, што Кітай прынамсі пачаў казаць пра Украіну.
У верасні 2024-га Кітай абвясціў пра намер стварыць платформу «сябры міру», у рамках якой краіны будуць спрыяць «палітычнаму ўрэгуляванню» вайны ва Украіне.