Трамп у космасе, адпачынак з мігрантам: тыдзень вачыма сусветных карыкатурыстаў

Стварэнне касмічных войскаў ЗША, забарона паранджы ў Даніі, арышты аматараў дронаў у Венесуэле — гэтыя і іншыя падзеі тыдня вачыма сусветных карыкатурыстаў.

1_116.jpg

У Даніі прыняты закон, цалкам які забараняе нашэнне буркі (паранджы) у грамадскіх месцах. Новую норму пракаментаваў у сваёй калонцы былы кіраўнік брытанскага МЗС Барыс Джонсан. Сярод іншага ён параўнаў жанчын, якія носяць бурку, з рабаўнікамі банкаў і паштовымі скрынямі. Параўнанне выклікала ў Вялікабрытаніі скандал: прэм’ер Тэрэза Мэй патрабавала ад Барыса выбачэнняў, а некаторыя кансерватары заклікалі выключыць яго з партыі. Тым часам Джонсан выбачацца не збіраецца, а карыкатурысты ахвотна іранізуюць над тэмай. The Daily Mail графічна фантазуе, што будзе, калі Барыс сапраўды пераблытае жанчыну ў бурцы з паштовай скрыняй і паспрабуе дастаць з яе карэспандэнцыю.

2_107.jpg

У Венесуэле адбываюцца новыя арышты ў сувязі з атакай беспілотнікаў на прэзідэнта краіны Нікаласа Мадура. Узятыя пад варту людзі, якія ведаюць, як кіраваць дронамі. Сцвярджаюць, што за замахам стаіць апазіцыя. На думку нямецкага выдання Neues Deutschland, такое ўражанне, што Мадура бярэ парады ў турэцкага калегі Таіпа Эрдагана, які нядаўна правёў у Турцыі грандыёзны хапун. На малюнку Эрдаган раіць Мадура: «Арыштуй усіх, а хто застанецца на волі — штрафуй».

3_1_5.jpg

Віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс анансаваў стварэнне Касмічных сіл ЗША. «Цяпер прыйшоў час упісаць новую вялікую частку ў гісторыю нашых узброеных сілаў і рыхтавацца да новага полі бітвы ... Прыйшоў час стварыць Касмічныя войскі Злучаных Штатаў», — заявіў 9 жніўня Майк Пенс. Мэта новага падраздзялення — «заваяванне космасу». По меркаванні выдання Chicago Tribune, іншапланецян у выпадку рэалізацыі мараў Белага дому чакае шмат сюрпрызаў. У прыватнасці, Трамп адразу пачне навязваць ім свае гандлёвыя тарыфы, як сёння робіць у дачыненні да іншых краін.

4_87.jpg

Дня не праходзіць без інфармацыі пра спробу нелегалаў прарвацца з Афрыкі ў Еўропу. Іх не спыняе нават тое, што Італія катэгарычна адмовілася прымаць бежанцаў. Горка іранізуючы над сітуацыяй бельгійскі мастак Лук Фернімэн (Luc Vernimmen) прапануе выкарыстоўваць мігрантаў на курортных аб’ектах.

5_87.jpeg


Але і звычаным турыстам на мінулым тыдні было не салодка. Забастоўка кампаніі Ryanair парушыла планы 55 тысяч пасажыраў. Авіякампанія ўжо анулявала 146 рэйсаў у Еўропе. З-за адсутнасці прагрэсу на перамовах прафсаюз пагражае, што забастоўкі будуць працягвацца. Аўстрыйскі карыкатурыст Мар'ян Каменскі параўнаў страйк пілотаў з пабегам з борту самалёта.
***Паглядзіце папярэднія агляды сусветнай карыкатуры. А якія тэмы былі б цікавыя вам? Пішыце ў каментарах!