Сейм Польшчы прыняў у першым чытаньні закон аб поўнай забароне абортаў

Дэпутаты польскага парламенту сёння прынялі ў першым чытанні законапраект, які цалкам забараняе аборты ў краіне і ўводзіць крымінальную адказнасць для кожнага, уключна з маці, хто спрычыніцца да смерці зачатага дзіцяці.

10360af8_3663_4df4_901e_7a50d6fe5a3e_cx10_cy0_cw81_w987_r1_s_r1.jpg


Адначасова Сейм, у якім большасць маюць дэпутаты кіроўнай партыі Права і справядлівасць, адхіліў канкурэнтны законапраект апазыцыі, які прапанаваў лібэралізацыю дзейнага закону аб дапушчальнасці абортаў.
Паводле дзейнага закону, аборты ў Польшчы можна рабіць, калі цяжарнасць пагражае жыццю або здароўю цяжарнай жанчыны; калі існуе вялікая імавернасць незваротнага пашкоджання плоду або яго невылечнай хваробы; калі цяжарнасць стала вынікам гвалту.
Паводле svaboda.org