Румынія адмовілася ад "Паўднёвага патоку"

Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Траян Бэсэску.



paudniovy_patok12.jpg

Паводле яго словаў, у Румыні няма патрэбы карыстацца "Паўднёвым патокам". Як распавёў кіраўнік краіны, для экспарта ўсяго румынскага газу дастаткова абсталявання румынскай кампаніі Transgaz, і зазначыў, што на 80% краіна забяспечвае газам сама сябе, і толькі 20% транспартуе з Расіі. 

Нагадаем, "Паўднёвы паток" прадугледвае пастаўкі расійскага газу ў Еўропу па дну Чорнага мора праз Баўгарыю і Сербію, акрамя гэтага некаторыя яго галіны будуць праходзіць па тэрыторыі Босніі, Македоніі і Чарнагорыі.

Паводле замежных СМІ