Расійскія вайскоўцы арыштавалі 400 жыхароў Херсона
Расійскія войскі, якія захапілі Херсон, арыштавалі больш за 400 мясцовых жыхароў «за супраціў».
Расійскія войскі, якія захапілі Херсон, арыштавалі больш за 400 мясцовых жыхароў «за супраціў», паведамляе ўпаўнаважаная Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Людміла Дзянісава.
Паводле інфармацыі Дзянісавай, расіяне таксама захапілі будынак СІЗА. Супрацоўнікі СІЗА і людзі, якія змяшчаюцца пад вартай, былі эвакуяваныя да акупацыі горада расійскімі войскамі. Цяпер расіяне ўладкоўваюць памяшканні пад патрэбы расійскай Нацгвардыі. Паводле папярэдняй інфармацыі, у будынак плануецца змяшчаць затрыманых мясцовых жыхароў.
Расійскія войскі занялі будынак Херсонскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі 3 сакавіка. Жыхары горада і вобласці некалькі дзён выходзяць на пратэсты.
Паводле reform.by.