Расійскія ўлады паведамляюць аб абстрэле пасёлка ў Бранскай вобласці
14 красавіка расійскія ўлады паведамілі аб абстрэле пасёлка Клімава ў Бранскай вобласці за 10 кіламетраў ад мяжы з Украінай.
Як паведамляе REFORM.by са спасылкай на губернатара вобласці Аляксандр Багамаз, ёсць пацярпелыя сярод жыхароў, пацярпелі два дамы. На месцы працуе МНС і іншыя службы. Багамаз усклаў адказнасць за абстрэл на Узброеныя сілы Украіны.
ТАСС са спасылкай на прадстаўніка прыёмнага аддзялення Клімаўскай цэнтральнай раённай бальніцы паведамляе пра сем пацярпелых, сярод якіх дзіця і цяжарная жанчына.
Акрамя гэтага, ФСБ Расіі паведаміла аб мінамётным абстрэле пункта пропуску «Новыя Юркавічы» ў Бранскай вобласці 13 красавіка.
У Клімава знаходзіцца вайсковая частка 47144. Улады раёна паведамілі пра здарэнне ў вайсковай частцы 6 красавіка, заклікалі не панікаваць, але не раскрылі дэталяў, што адбылося. У паведамленні гаварылася, што ў інцыдэнце разбіраюцца ваенна-следчыя органы. Пазней гэта паведамленне было выдаленае з афіцыйнага пабліка раённай адміністрацыі ў «Вконтакте», піша newsbryansk.ru.
Украінскі бок на абвінавачванні пакуль ніяк не адрэагаваў