Расія ведала пра планы атакі ХАМАС на Ізраіль — Украінская выведка
Да навучання палесцінцаў, баевікоў ХАМАС, была прыцягнута частка байцоў ПВК «Вагнер», якія пакінулі тэрыторыю Беларусі. У Афрыцы яны дапамагалі ў падрыхтоўкі і перадачы баявога вопыту баевікам ХАМАС. Пра гэта 9 кастрычніка паведаміў украінскі Цэнтр нацыянальнага супраціву.
Баевікі ХАМАС атрымалі пэўную інфармацыю ад расіян з улікам іх досведу, атрыманага на вайне ва Украіне.
Кіраўніцтва Расіі мела інфармацыю наконт планаў групоўкі ХАМАС атакаваць Ізраіль. Пра гэта сказаў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі (ГУР) Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў у каментары ўкраінскаму«24 каналу»ў аўторак, 10 кастрычніка.
Андрэй Юсаў адзначыў, што Расія зацікаўлена ў любой эскалацыі ў розных частках свету, у прыватнасці, на Блізкім Усходзе. РФ выкарыстоўвае гэта як працяг вайны супраць Украіны.
Ён нагадаў, што расіяне перадалі палесцінцам заходнюю зброю, якую захапілі падчас баёў ва Украіне, з мэтай правядзення IPSO (псіхалагічнай аперацыі) супраць Украіны. На гэта вельмі аператыўна рэагуюць прапагандысты РФ і праціўнікі вайсковай падтрымкі Украіны на Захадзе. Украінскія заходнія партнёры таксама нібыта усё разумеюць.
«З гэтага можна зрабіць высновы. І ёсць інфармацыя, што дзяржава-агрэсар Расія валодала інфармацыяй аб планах нападаў на Ізраіль. Ёсць інфармацыя аб узаемадзеянні, у прыватнасці, расійскіх ПВК з баевікамі ХАМАС наконт абмену вопытам выкарыстання расійска-ўкраінскай вайны і іншых элементаў», — заявіў ён.
Са слоў Юсава, ва Украіны няма ніякага інтарэсу і матыву для перадачы ўзбраення на Блізкі Усход, таму што ўся зброя патрэбная для абароны ад расійскага ўварвання. У сваю чаргу Расія вядомая сваім узаемадзеяннем з тэрарыстычнымі і радыкальнымі арганізацыямі. У многіх выпадках, калі прадстаўнікі Захаду адмаўляліся ад падобных кантактаў, афіцыйныя дэлегацыі наведваць Маскву.
«Таму сам факт такога ўзаемадзеяння — гэта дадатковая легітымізацыя, абмен інфармацыяй. Вядома, можна казаць аб палітычнай датычнасці і адказнасці дзяржавы-агрэсара. Перш за ўсё павінны быць ацэнкі міжнароднай супольнасці, інстытутаў. Я перакананы, што такія ацэнкі будуць», — падкрэсліў прадстаўнік ГУР.
Учора, 9 кастрычніка, украінскі Цэнтр нацыянальнага супраціву паведаміў, што «вагнераўцы» рыхтавалі баевікоў ХАМАС да атакі на Ізраіль. У гэтым былі задзейнічана частка байцоў ПВК «Вагнер», якія пакінулі тэрыторыю Беларусі. Адзначаецца, што сярод саюзнікаў палесцінскай групоўкі толькі расіяне маюць вопыт прымянення дронаў з механізмамі скідвання выбыхоўкі на тэхніку ворага.
Адзначаецца, што ключавымі напрамкамі падрыхтоўкі баевікоў сталі навучанне штурму і прымяненне малых беспілотнікаў з выбухоўкай.
«Толькі расіяне сярод хаўруснікаў ХАМАС маюць досвед ужывання дронаў з механізмамі скідуванняна тэхніку ворага. Менавіта яго «вагнераўцы» і перадавалі баевікам ХАМАСа падчас вучэнняў у краінах Афрыкі», — адзначылі ў ЦНС.
Паводле korrespondent.net, sprotyv.mod.gov.ua, 24tv.ua