Пракуратура Францыі распавяла аб саўдзельніках тэрарыста ў Ніцы

Махамед Лахуайедж Булель, які зладзіў тэракт у Ніцы, рыхтаваў напад на працягу некалькіх месяцаў, паведамляе Reuters.

Фота sputnik.by

Фота sputnik.by


Па дадзеных агенцтва, у Булеля было пяцёра саўдзельнікаў.
«Расследаванне, якое вядзецца з ночы 14 ліпеня, прасунулася. Яно пацвердзіла не толькі той факт, што атака Махамеда Лахуайеджа Булеля мела запланаваны характар, але і тое, што ён скарыстаўся падтрымкай і ўдзелам з боку», - сказаў парыжскі пракурор Франсуа Мален.
Раней Мален казаў, што Булель двойчы трапіў на камеры відэаназірання, калі планаваў атаку. Пры гэтым пракурор адзначаў, што тэракт быў падрыхтаваны на працягу некалькіх дзён.
Паведамлялася, што за два тыдні да тэракту Булель быў завербаваны «Ісламскай дзяржавай».
Трагедыя ў Ніцы адбылася 14 ліпеня. Падчас святкавання Дня ўзяцця Бастыліі, нацыянальнага свята Францыі, белы грузавік на вялікай хуткасці заехаў у натоўп гледачоў. Ён рухаўся ўздоўж пешаходнай зоны амаль на працягу двух кіламетраў, збіваючы людзей, якія апынуліся на яго шляху. Пазней паліцыя забіла кіроўцу.
У выніку нападу 85 чалавек загінулі. Больш за 200 чалавек параненыя.
Адказнасць за тэракт узяла на сябе «Ісламская дзяржава».
Паводле "Новая газета"