Перамір'е ў раёне Марыупаля скончылася
Баевікі ўсю ноч абстрэльвалі Шырокіна.
Вечар 24 мая ў зоне баявых дзеянняў на Данбасе быў неспакойны. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры штаба ваеннай аперацыі.
Па словах вайскоўцаў, на Данецкам кірунку баевікі абстралялі з танкаў, мінамётаў і артылерыі забароненых калібраў шэраг населеных пунктаў. Пад агонь трапілі Опытнае, Пяскі, шахта
"Бутаўка", Каменка, Верхнетарэцкае, Аўдзееўка, Гранітны, Бярозавае, Тарамчук.
На Луганскім кірунку пад абстрэлы патрапілі Сакольнікі, Станіца Луганская і Шчасце.
"Скончылася адноснае перамір'е і на Марыупальскім напрамку", — адзначаюць у штабе. Баевікі з мінамётаў, самаходных артылерыйскіх установак,
гранатамётаў і стралковай зброі амаль няспынна абстрэльвалі Шырокіна, паведамляюць вайскоўцы.
У раёне Гнутава адбылося баявое сутыкненне, але пасля шчыльнага агню сіл ўкраінскіх ваенных дыверсійная група праціўніка адступіла.
"На Арцёмаўскім напрамку было спакайней. Непадалёк ад Слаўкавіч у наш бок страляў снайпер. Ноччу варожыя мінамёты двойчы абстралялі Багуслаўскае", — адзначылі ў штабе.
Беспілотнікі гібрыдных войскаў былі заўважаныя па маршрутах Марыупаль - Мангуш, Марыупаль - Валадарскае, Траецкае - Навасёлаўка, Перадзельскае - Раеўка, Дэбальцава - Траецкае, а таксама ў раёне
Каменкі.
segodnya.ua