Неспакойная раніца: Выбухі ў Кіеве, Дняпры і Адэсе
Ва Украіне ў 8:00 раніцы абвясцілі маштабную паветраную трывогу. Па стане на раніцу ўсе вобласці, акрамя Крыма, «чырвоныя». У Дняпры прагрымелі выбухі, горад часткова без святла.
У Дняпры сёння раніцай, 17 лістапада, прагрымелі выбухі падчас паветранай трывогі. У горадзе — праблемы са святлом, паведамляе «Суспільне».
«У Дняпры чутны гукі выбухаў», — гаворыцца ў паведамленні. Папярэдне вядома аб чатырох выбухах. Акрамя таго, мясцовыя жыхары ў сацыяльных сетках паведамляюць пра перабоі з электраэнергіяй.
Мясцовыя ўлады пакуль не давалі афіцыйных каментароў аб сітуацыі ў рэгіёне.
Паведамляецца таксама пра выбухі ў Кіеве і Адэсе. Прычым выбух у Адэсе адбыўся да таго, як у горадзе абвясцілі паветраную трывогу, піша мясцовае выданне «Думская». У некалькіх дамах выбіла шкло.
У Кіеве экстранныя адключэнні электрычнасці, над горадам чуваць гукі працы СРА. Ваенная адміністрацыя горада заклікае кіяўлян ні ў якім разе не фатаграфаваць месцы «прылёту» ракет. Ёсць пагроза масіраванага ракетнага ўдару па ўсёй тэрыторыі Украіны. У Адэскай вобласці ўжо быў прылёт па аб'екце інфраструктуры, паведаміў кіраўнік Адэскай АВА.