Навучыліся ў беларусаў? На антываенных акцыях у Расіі затрыманыя 3,5 тысячы чалавек
МУС Расіі паведаміла пра 3,5 тысячы затрыманых на антываенных акцыях у Маскве, Пецярбургу і іншых расійскіх гарадах.
Усяго ў акцыях пратэсту супраць уварвання Расіі ва Украіну прынялі ўдзел каля 5200 чалавек.
У Маскве — каля 2500 чалавек, затрыманыя 1700, у Санкт-Пецярбургу — прыкладна 1500 чалавек, 750 з іх затрыманыя.
У іншых рэгіёнах агулам у акцыях прынялі ўдзел 1200 чалавек, затрыманы 1061, паведамляе ТАСС са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу МУС Расіі Ірыну Воўк.
Калі верыць афіцыйнай прадстаўніцы, затрымалі больш за палову пратэстоўцаў, што даволі неверагодна. Хутчэй за ўсё, лічба пратэстоўцаў заніжаная.