У Казахстане да 30-годдзя незалежнасці выпушчана банкнота з выявай першага прэзідэнта
У сувязі з 30-годдзем незалежнасці Казахстана мясцовы Нацбанк выпускае ў абарачэнне юбілейную банкноту наміналам 20 тыс. тэнге. Галоўная асаблівасць купюры — выява на ёй Нурсултана Назарбаева. Прычым, ён намаляваны адразу на двух баках банкноты.
Дарэчы гэта ўжо другі выпуск банкнот казахстанскай нацыянальнай валюты з выявай Елбасы. Першая юбілейная банкнота з партрэтам Назарбаева наміналам 10 тыс. тэнге была выпушчана 1 снежня 2016 года да 25-годдзя незалежнасці Казахстана. Праўда, яна выйшла абмежаваным тыражом і карысталася падвышаным попытам калекцыянераў, таму простыя людзі яе нават не бачылі.
На гэты раз улады вырашылі не скромнічаць. Тыраж партыі банкнот з выявай Назарбаева — ажно тры мільёны штук, што дазваляе палітолагам казаць пра новую фазу культу асобы першага прэзідэнта
Па матэрыялах казахстанскай прэсы