На аўкцыёне Christie's за $ 432 000 прадалі карціну, створаную штучным інтэлектам
Карціна, створаная штучным інтэлектам, была ўпершыню прададзеная на аўкцыёне Christie's — за 432 тысячы долараў.
Аўкцыён адбыўся ў
Нью-Ёрку. Першапачаткова карціна ацэньвалася ў 7–10 тысяч долараў.
Гэта першы продаж буйным аўкцыённым домам карціны, напісанай пры дапамозе штучнага інтэлекту.
Палатно пад назвай "Партрэт Эдмонда Бедамі" было створана парыжскім калектывам Obvious.
Для яго стварэння спатрэбілася распрацоўка спецыяльнага алгарытму, які вывучыў партрэты, напісаныя паміж XIV і XX стагоддзямі.
Кампутар параўноўваў сваю працу з гістарычнымі прыкладамі да таго часу, пакуль ужо не мог выявіць паміж імі ніякай розніцы.
"Штучны інтэлект акажа ўплыў на рынак твораў мастацтва ў будучыні, хоць пакуль яшчэ не ясна, наколькі значным апынецца гэты ўплыў", — сказаў Рычард Лойд з Chrisitie's, які і арганізаваў гэты продаж.
Паводле ВВС