Кіраўнік УСУ: Я не сумняваюся, што рускія войскі зноў пойдуць на Кіеў

Цяпер расіяне рыхтуюць 200 тысяч салдат. І галоўнакамандуючы ўкраінскай арміяй Валерый Залужны не сумняецца, што неўзабаве яны зноў пойдуць на Кіеў. Да вясны РФ можа пачаць вялікі наступ — з Данбаса на ўсходзе, з поўдня ці нават з Беларусі.

fota_dzmitryja_dzmitryeva_novychas_784_logo_1.jpg

Пра гэта кіраўнік УСУ распавёў у інтэрв'ю выданню «The Economist», што было апублікавана ў чацвер, 15 снежня.

У прыватнасці, Залужны адзначыў: «Расійская мабілізацыя спрацавала. Гэта няпраўда, што іх праблемы настолькі жудасныя, што гэтыя людзі не будуць ваяваць. Яны будуць ваяваць. Цар кажа ім ісці ваяваць, і яны ідуць ваяваць. Я вывучаў гісторыю двух чачэнскіх войнаў — усё было гэтак жа. Магчыма, яны не так добра ўзброеныя і забяспечаныя, але яны ўсё роўна ўяўляюць для нас праблему. Паводле нашых ацэнак, у іх ёсць рэзерв у 1,2 — 1,5 мільёны чалавек... Расіяне рыхтуюць каля 200 тысяч новых салдат. Я не сумняваюся, што яны зноў пойдуць на Кіеў».

Так, адзначаецца, што Расія сцягвае людзей і зброю для новага наступу. У прыватнасці, ужо ў студзені, але хутчэй за ўсё вясной, РФ можа пачаць вялікі наступ з Данбаса на ўсходзе, з поўдня ці нават з Беларусі.

Расійскія войскі будуць імкнуцца адціснуць украінскія сілы і нават могуць ажыццявіць другую спробу ўзяць Кіеў.

Выданне паведамляе, што генерал Залужны разам з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і камандуючым Сухапутнымі войскамі генералам Аляксандрам Сырскім папярэдзілі пра крытычныя некалькі месяцаў наперадзе.


Галоўнакамандуючы УСУ ўпэўнены, што расіяне, як і падчас Другой сусветнай вайны, дзесьці за Уралам рыхтуюць новыя рэсурсы.

«Боепрыпасы рыхтуюцца, не вельмі добрыя, але ўсё ж. Гэта не будуць тыя рэсурсы, якія маглі б быць за два гады перамір'я. Гэта будзе паршыва, і баявы патэнцыял будзе вельмі і вельмі нізкім, нават калі ён набярэ яшчэ мільён чалавек у войска, каб кідацца трупамі, як гэта рабіў Жукаў (савецкі военачальнік часоў Другой сусветнай вайны), гэта ўсё роўна не прынясе жаданага выніку», — лічыць Залужны.

Заходнія крыніцы паведамляюць, што камандуючы расійскімі войскамі генерал Сяргей Суравікін заўсёды разглядаў канфлікт з Украінай як шматгадовы.

Генералы Уладзіміра Пуціна ўпарта працягваюць падрыхтоўку і разгортванне нядаўна мабілізаваных войскаў і перааснашчэнне прамысловасці, каб дапамагчы вайскоўцам — у тым ліку, як кажуць украінскія камандзіры, шляхам вытворчасці артылерыйскіх снарадаў.

Адзначаецца, што замарожванне вайны паўтарыла б мінулую памылку трох гадоў, якія папярэднічалі ўварванню 24 лютага 2022 года: «За гэты час Пуцін бясконца размаўляў з лідарамі Захаду, якія патуралі яму, у той жа час рыхтаваў войска да ўварвання».

 

Галоўнакамандуючы УСУ таксама адзначыў, што раней сабраных Расіяй запасаў хапала на тры месяцы вайны. Кіроўны рэжым РФ практычна чатыры гады да нападу на Украіну збіраў рэсурсы для вайны. У выніку сабраныя запасы амаль вычарпаныя, а сама краіна-агрэсар фактычна не дамаглася ніякага выніку.

«Па маіх падліках, відаць, гады за тры з паловай-чатыры яны іх (рэсурсы. — Рэд.) інтэнсіўна збіралі: людзей, тэхніку, боепрыпасы. Я думаю, што ў іх было рэсурсаў на тры месяцы, каб дасягнуць сваіх мэтаў»,  — лічыць ён.

Залужны адзначыў, што ва Украіне таксама заканчваюцца запасы боепрыпасы для існых абаронных сістэм. А амерыканскія ЗРК Patriot, якія павінны паступіць ва Украіну, стануць велізарным штуршком для УСУ, але навучанне салдат іх выкарыстанню запатрабуе часу. У выданні адзначаюць, што Patriot б быць пастаўленыя яшчэ некалькі месяцаў таму.

Паводле украінскай службы РБК; korrespondent.net